Праўладныя блогеры кінуліся апраўдваць “кававы наганяй”, але атрымалася няўдала

Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што беларусы “ставяць машыны ўпоперак і п’юць каву на АЗС”, праўладныя блогеры пачалі пераконваць аўтамабілістаў, што гэтая праблема сур’ёзная і патрабуе “жалезнага парадку”. Змагацца з праявамі “дысцыплінарнай разбэшчанасці” вырашылі з дапамогай інфлюэнсераў.

Так, гомельская блогерка Аллочка Гомельчаночка у TikTok апублікавала відэа з парадамі, як паводзіць сябе на запраўцы: карыстацца дадаткам “Беларуснафты”, адганяць машыну на паркоўку і толькі пасля гэтага ісці па каву. Праўда, карыстальнікі сустрэлі “лайфхак” без асаблівага захаплення — у каментарах пытаюцца, навошта ўсё гэта, калі і так можна аплаціць на касе, а чарга застаецца той самай.

Штодзень

Слайдар пастоў