У першай палове дня 21 кастрычніка Чарнігаў і паўночныя раёны вобласці былі аварыйна адключаныя ад электрасетак. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай стала чарговая атака расейскіх беспілотнікаў па энергасістэме рэгіёна.

Ілюстрацыйнае фота
“Паўночная частка Чарнігаўшчыны без святла. Прычына — чарговы ўдар па энергетычным аб’екце вобласці. Просім захоўваць спакой, інфармацыйную цішыню і меры бяспекі. Як толькі дазволіць сітуацыя, энергеткі распачнуць аварыйна-аднаўленчыя працы”, — інфармуюць у кампаніі “Чарнігаўаблэнерга”.
У Чарнігаўскай раённай вайсковай адміністрацыі ўдакладнілі, што ў выніку трапляння варожага беспілотніка пашкоджаны аб’ект крытычнай інфраструктуры, што прывяло да перабояў з электразабеспячэннем у шэрагу населеных пунктаў, піша выданне “Час Чернігівський”.
Мясцовы вадаканал параіў жыхарам неадкладна зрабіць запас пітной вады, бо ў горадзе магчыма часовае спыненне водазабеспячэння.
Паведамляецца, што без электрычнасці засталіся Чарнігаў, Карукоўскі, Ноўгарад-Северскі і частка Чарнігаўскага раёнаў. Акрамя таго, горад Славуціч Кіеўскай вобласці таксама апынуўся без электрычнасці.