У Мінску прайшоў фінал конкурсу “Краса Беларусі — 2025”, дзе другі тытул віцэ-місіс атрымала гамяльчанка Анастасія Мазурэнка. Аднак падзея прыцягнула ўвагу не толькі ўдзельніцамі, але і асобай, якая ўручала граматы пераможцам — імі стаў былы начальнік мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба.

Балаба вядомы сваёй роляй у жорсткіх разгонах мірных пратэстаў 2020 года. Ён узначальваў мінскі АМАП з 2016 года і неаднаразова згадваўся ў расследаваннях як адзін з сімвалаў рэпрэсій. У 2020-м супраць яго былі ўведзены санкцыі Еўразвязу, ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі за гвалт супраць дэманстрантаў.
Нарадзіўся Балаба ў 1972 годзе ў вёсцы Гарадзілава пад Мінскам. У органах унутраных спраў служыў з пачатку 1990-х, а пасля выхаду на пенсію ў пачатку 2025 года атрымаў пасаду ў спартыўным таварыстве “Дынама”.