Сквер Трампа рассварыў чарнігаўцаў: Інстытут нацыянальнай памяці абвінаваціў улады ў парушэнні закона

У Чарнігаве дэпутаты гарадскога савета перайменавалі сквер “Казка” ў “сквер Трампа”, што выклікала вострую рэакцыю ўкраінскага грамадства і Інстытута нацыянальнай памяці.

Калаж: Суспільне Чернігів

Як адзначыў прадстаўнік Інстытута Сяргей Бутко у каментарыі выданню “Суспільне Чернігів” заявіў, што гэтае рашэнне з’яўляецца “грубым парушэннем закона і дзяржаўнай палітыкі нацыянальнай памяці”, бо, паводле заканадаўства, называць аб’екты імем чалавека можна толькі пасля яго смерці. “Дэпутаты былі папярэджаныя юрыстамі, што парушаюць закон, але ўсё роўна прагаласавалі”, — падкрэсліў Бутко.

Ініцыятарка перайменавання, кіраўніца фракцыі “Еўрапейская салідарнасць” Марынa Семяненка, у адказ зазначыла, што гаворка ідзе не пра “сквер Дональда Трампа”, а проста пра “сквер Трампа” — без указання імені. Паводле яе, мэта ініцыятывы — “прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да аднаўлення горада-героя Чарнігава”.

Аднак у тлумачальнай запісцы да рашэння сказана, што перайменаванне праводзіцца “з мэтай ушанавання выбітных палітычных лідараў сучаснасці”, і асобна згадваецца Дональд Трамп.

Рашэнне раскалола грамадства: частка чарнігаўцаў лічыць, што сквер варта прысвяціць украінскім героям, а іншыя падтрымліваюць ідэю, бачачы ў ёй спосаб прыцягнуць увагу замежных партнёраў

Штодзень

Слайдар пастоў