Флігель сядзібы Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе Жлобінскага раёну быў абраны абласнымі ўладамі для рэканструкцыі ў 2026 годзе. Працэс адбору не быў празрыстым, а цяпер раскрываюцца дадатковыя дзіўныя падрабязнасці. Пра перадачу флігеля ў маёмасць аддзела культуры Жлобінскага райвыканкама распавяла раёнцы дырэктар жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музею Вераніка Руднік. Прычым, перадача адбылася зусім нядаўна, у 2026 годзе.

Пра рашэнне пра рэканструкцыю стала вядома 13 студзеня, і, відавочна, што гэтыя два працэсы непасрэдна звязаныя.
Падзея падаецца як будзённая, не раскрываецца, якая структура была гаспадаром да гэтай перадачы, як быў арганізаваны працэс, на якіх юрыдычных і фінансавых падставах. Але вядома, што толькі пасля перадачы райвыканкаму флігель стаў часткай філіяла «Музею-сядзібы ХІХ стагоддзя Казёл-Паклеўскіх». Руднік разлічвае, што цяпер атрымаецца пашырыць выставачную прастору і пасіліць турыстычную прыцягальнасць рэгіёну.
Што вядома пра флігель і сядзібу
Флігель сядзібы ў Красным Беразе – гэта архітэктурны помнік ХІХ ст. У дзяржаўным рэестры гісторыка-культурных каштоўнасцяў гэта помнік 2 катэгорыі.
Там плануюць размясціць чатыры экспазіцыі: пакоі кухаркі, аканома, пякарня. На апошняй будуць сапраўды выпякаць традыцыйнае печыва.
У сядзібе ў цэлым 36 пакояў (паглядзець можна 19). Там сярод іншых выкарыстоўваецца рэдкі для Беларусі стыль альгамбра ці маўрытанскі, што робіць сядзібу адзінай такой у краіне. З мерапрыемстваў, якія ўлады робяць для захавання аўтэнтычнасць – пакрыццё сусальным золатам парэнчаў лесвіцы і фрагментаў лепніны на столі (у 2023 і 2025 годзе).
У сядзібе адбываецца выстава антыкварнай мэблі з асабістай калекцыі Сяргея Пуціліна. Музей патроху яе выкупае, умовы гэтых здзелак таксама не называецца. Завяршыць працэс плануюць у наступным годзе.
У парку плануюць зрабіць платную паслугу для гасцей – гульню ў крокет, гуляць у які любілі ў 19 ст. Акрамя таго, плануюць пераабсталяваць танцавальную пляцоўку, гаспадар якой на гэтым момант мясцовы аграрны каледж. І тут таксама не зусім зразумела, хто будзе гаспадаром тэрыторыі ў будучыні, і што будзе вядома пра працэсы перадачы грамадскасці.
Гісторыя флігеля ў Красным Беразе цудоўна ілюструе сітуацыю ў Беларусі, пры якой нават у важнай справе аднаўлення гістарычнага будынку, адбываюць паддыванныя працэсы, пра якія не лічаць неабходным інфармаваць жыхароў рэгіёну.
Фота: Новы Дзень