21
Навукоўцы з 18-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі завезлі на месца зімоўкі добрушскую парцэляну. Фотаздымкамі, якія гэта пацвярджаюць, падзялілася само прадпрыемства. Што праўда, на кубках ад завода мы бачым сімволіку ў афіцыйных колерах: чырвона-зялёнае і мапу Антарктыды на сподачку.
“На станцыі сярод вечных льдоў добрушскія талеркі і кубкі нагадваюць палярнікам пра цяпло роднай зямлі”, – перакананыя на заводзе, лічачы, што фарфор вытрымлівае суворыя ўмовы Антарктыкі і доўгія экспедыцыі.
Добрушскі парцэлянавы завод – адзінае прадпрыемства такога профілю ў Беларусі. Прадпрыемства працуе ад 1978 года.
Фота: тг-канал Добрушскага парцэлянавага заводу

