Пасёлак у Веткаўскім раёне аказаўся цалкам адрэзаным ад «вялікай зямлі», у вобласці на сёння падтопленыя амаль 150 дамоў

by ZB

Узровень вады ў Сажы працягвае ўздымацца. Фота: “Гомельская праўда”

Пасля падняцця ўзроўню ракі Сож вада акружае пасёлак Палянаўку ў Веткаўскім раёне з усіх бакоў, адзінай сувяззю з «вялікай зямлёй» застаецца лодачная пераправа. У іншых месцах рэгіёна паводка развіваецца па-рознаму: у Гомелі за мінулыя суткі дадаліся новыя падтапленні, а ў Чачэрскім раёне наадварот вада зніжаецца.

У Палянаўцы зараз пражываюць 25 чалавек, у асноўным пенсіянеры, адзін студэнт і адна працоўная жанчына. У мінулым годзе паводка адрэзала іх ад «вялікай зямлі» на тры месяцы, але і цяпер яны ад эвакуацыі адмовіліся.

Марыя Грыгор’ева, якой раз у трое сутак трэба дабірацца да працы, распавядае: «Першы рэйс мы робім у 6 раніцы, ён мяне вязе на работу. Без пятнаццаці сем аўтобус у Ветцы, я павінна на яго паспець. Я працую у Гомелі».

Па словах вяскоўцаў, прадукты ім прывозяць.

У Гомелі 10 сакавіка падтапіла 11 падворкаў і 8 гаспадарчых пабудоў. На вуліцы Палявой у горадзе арганізаваны падвоз людзей на лодках.

Па звестках уладаў, небяспечны ўзровень ракі Сож перавышаны на 24 сантыметры. Вада працягвае прыбываць.

Агулам у вобласці на сёння падтопленыя 146 жылых дамоў, 502 падворкі, 32 дарогі. Перавышэнні таксама на раках Прыпяць і Случ у Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах. Прыбывае вада на Брагіншчыне, там падтапіла вуліцы двух населеных пунктаў Кірава і Верхнія Жары.

Вада зніжаецца ў Чачэрскім раёне і Мазыры.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png