Шчырая размова з паэткай Настай Кудасавай. Пра беларускую мову, вершы, вяртанне да каранёў, родны Рагачоў і занятак пісьменніка.
Калі вам здаецца, што свет дурнее, людзі перасталі слухаць, а словы нічога не значаць — гэты выпуск для вас. Наста Кудасава — паэтка, якая сваімі вершамі трапляе проста ў цэль. Яе паэзія — пра адзіноту, пра надзею, якая ўпарта не знікае нават у самай густой цемры, і пра мову, што трымае чалавека, калі ўсё астатняе развальваецца. У яе радках адчуваецца халодны подых паўночнага лесу, туман Карэліі, мокры мох пад нагамі і адначасова — сціплая, але ўпартая любоў да Беларусі. Гэта паэзія, у якой можна схавацца і з якой хочацца вяртацца да сябе сапраўднага.
Запрашаем на падкаст “Галасы Гомельшчыны: аўтабіяграфічны пазл Насты Кудасавай”. Гісторыі, захаваныя для вас. Слухайце, каб адчуць рытм усходняй Беларусі.
Некаторыя цытаты з размовы:
— Я ў нейкі момант перайшла на беларускую мову ў жыцці і адпаведна стала пісаць па-беларуску. Гэта быў зварот да сябе. Сябеўзгадванне. У нейкі момант я ўсвядоміла, што я беларуска і задала сабе гэтае пытанне, чаму я не гавару па-беларуску ўвесь час? Таму што я ж ведаю гэтую мову. Чаму навокал на ёй ніхто не гаворыць? І гэта было вяртанне да сябе. Вяртанне да нейкай той існасці паспрыяла таму, што і вершы сталі такімі сапраўднымі нараджацца.
— Я заўжды была моцна звязаная з родным горадам Рагачовам. Ён застаецца для мяне цудоўным.
— Даволі мне было няёмка казаць, што я пісьменніца. Гэта так дзіўна гучыць, калі ў беларускім грамадстве сказаць, што займаюся тым, што пішу кнігі нібыта гэта нейкі і не занятак.
— Польская мова з беларускай вельмі падобныя. Я пачынаю гэты верш выношваць і ў мяне туды проста ўкліньваюцца польскія словы і выразы.
— Пасля 2020-га якім б словамі не апісаў рэчаіснасць, гэтага мала. Гэтае пачуццё бессэнсоўнасці ўсіх слова і вершаў – гэта вельмі невыносна. Тут мне моцна баліць і я адчуваю бяссілле.
У падкасце выкарыстаныя запісы размоваў з паэткай Настай Кудасавай і вершы, запісаныя паэткай.
У роліку выкарыстаныя фотаздымкі з архіву Насты Кудасавай.
Штодзень
Фотаздымкі: архіў Насты Кудасавай