Новы трэш-ідэя ўладаў: у Гомельскай вобласці тым, хто нараджае трэцяе дзіцё пачалі выдаваць куфар з “бацькавай кашуляй” ад Лукашэнкі

Запусціла “праект” праўладная партыя “Белая Русь”. У яго ўваходзіць стварэнне сайта (не змаглі запусціць), бранзалет з адрасам гэтага сайта (не змаглі) і куфар з “бацькавай кашуляй” (выдалі першыя 1 чэрвеня).

Падставай для ініцыятывы стала заява Лукашэнкі: “Трэцяе дзіцё – маё!” Ініцыятары ў партыі думаюць, што “куфэрак будуць перадаваць з пакалення ў пакаленне”.

На фота прапаганды бачна, што для выкананне гэтай ініцыятывы ў Гомелі, злавілі на выпісцы з лякарні сям’ю, якая была абсалютна шакаваная ідэяй чыноўнікаў. Іх сустракалі чыноўнікі (сярод іх вядомая ў Гомелі Аксана Рудзянок, пра якую пісаў Штодзень), галоўрач і група дзяўчатаў у народных строях. Адна з чыноўніцаў трымала на руках ручнік, а на ім невялікі куфэрак, у якім ляжала белая сарочка на немаўля і паперка з надпісам “Легенда”. Не кожны глядач зразумее, чаму гэтая кашуля бацькава.

У той кашулі, што ўручылі сям’і з Гомеля гэтага аксэсуара няма, але праўладная партыя паказала ў далейшым хіба ўдасканалены варыянт, якая падвязваецца стужкамі з чырвона-зялёнымі надпісамі “Трэці – бацькаў”.

Новая ініцыятыва ўладаў выклікае такі ж лёгкі шок, які напісаны на тварах сям’і з Гомеля: сама заява Лукашэнкі абсалютна бессэнсоўная і беспардонная, рабіць з яе нацыянальны праект – прыкладна як есці корм для рыбак, які той пахваліў.

Штодзень
Чытаць па тэме:
Узлёты і падзенні чыноўніцы Аксаны Рудзянок

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя