Гамяльчанка паскардзілася ў сацыяльных сетках, што набыла муку, у якой ужо зараджалася новае жыццё.
Гаворка ідзе, па яе словах пра рысавую муку Belalea, якую яна набыла ў гомельскім “Еўраопце”.
“Гэта што, даруйце? Пытанне рытарычнае. Відаць, што тут ужо зараджалася нейкае жыццё, і па ўсёй пачцы мукі — вось такія маленькія «коканы»”, – апісала В.
Паводле яе, яна адкрыла ўпакоўку праз дзень пасля пакупкі, тэрміны прыдатнасці ў парадку, упакоўка не пашкоджаная. Так як чэк яна не захавала, давялося проста выкінуць пашкоджаную муку.