Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся новымі пазіцыямі. Сярод іх — Facebook-акаўнт рэчыцкага актывіста Алега Шабетніка. Аднак сам актывіст памёр яшчэ пяць гадоў таму.
Рэчыцкі актывіст Алег Шабетнік, чый Facebook-акаўнт Мінінфарм Беларусі прызнаў “экстрэмісцкім” праз пяць гадоў пасля яго смерці.
Алега Шабетніка не стала ў 2021 годзе ў разгар эпідэміі каранавірусу. Ён хварэў каля дзесяці дзён, апошнія два знаходзіўся ў рэанімацыі. Актывісту было ўсяго 55 гадоў.
Алег Шабетнік быў кіраўніком Гомельскага абласнога аддзялення грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”, сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён балатаваўся ў дэпутаты, быў даверанай асобай кандыдата ад “Гавары праўду” падчас прэзідэнцкіх выбараў, займаўся грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю.
За сваю актыўнасць Алег Шабетнік неаднаразова падвяргаўся затрыманням і штрафам. Цяпер жа беларускія ўлады прызналі “экстрэмісцкай” нават старонку чалавека, якога ўжо няма ў жывых.