“Спадчына Беларусі”: падтрымка ў Польшчы і “экстрэмісцкі статус” ад беларускіх уладаў — як працуе фонд сёння

Ужо больш за тры гады ва Уроцлаве працуе “Спадчына Беларусі”, якой кіруе гамяльчанка Анастасія Сасыкбаева. У адзін дзень фонд атрымаў падтрымку з боку гарадскіх уладаў польскага горада і “прызнанне” ад беларускіх уладаў у выглядзе статусу экстрэмісцкага фармавання.

“Штодзень” распытаў Анастасію, як зменіцца праца арганізацыі ў сувязі з новымі падзеямі.

Анастасія Сасыкбаева

Штодзень: Мы размаўлялі пра «Спадчыну» некалькі год таму, тады гэта быў паспяховы клуб для падлеткаў. Як эвалюцыяніравала Спадчына з таго часу? У чым прыярытэты сёння?

— “Спадчына” і застаецца падлеткавым клубам, як гэта было некалькі год таму назад. Зараз у нас арганізацыя называецца Фундацыя “Спадчына Беларусі”, таксама ёсць падлеткавы клуб “Спадчына”, праект “Сіла жанчыны” пра жаночую ўстойлівасць. Зараз рыхтуецца вялікі праект пра перакваліфікацыю для жанчын. Гэтыя праекты ў асноўным звязаныя з добрым станам у эміграцыі, як знайсці сябе, як знайсці сябровак і як намацаць нешта сваё ў новым свеце.

Яшчэ таксама мы працуем з квір-супольнасцю, людзей ЛГБТК, пяты год мы арганізуем платформу на Парадзе роўнасці. Там таксама адбываюцца штотыднёвыя сустрэчы, але гэта больш закрытая інфармацыя з пункту гледжання бяспекі.

У нас засталіся штотыднёвыя сустрэчы з падлеткамі. Гэта больш зараз пра софт-скілы, пра ўменне камунікаваць, больш псіхалагічных сустрэчы, але і пра правы чалавека, нашу мову, гісторыю. Гэта ўсё ёсць.

У нас, як вы памятаеце, ёсць музычны гурт “Навошта”. Хлапцы з яго і дзяўчаты з яго ўжо выраслі і займаюцца далей музыкай, але ўжо іншымі праектамі. А сама ініцыятыва яна застаецца ў “Спадчыне” і зараз называцца “Навошта Human Rights”. Гэта праект для дзяцей, дзе мы паказваем, як можна цікавым спосабам злучыць музыку і правы чалавека, і што з гэтым рабіць далей.

“Спадчына”, маючы такі шырокі спектр дзейнасці, у Беларусі некалькі год таму стала “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, а цяпер экстрэмісцкім фармаваннем. Чаму так, як думаеш? Як ацэньваеш гэтае рашэнне рэжыму? Што будзеце з гэтым рабіць, ці паўплывае новы статус на нешта?

— Я не ведаю, чаму “Спадчына” стала экстрэмісцкім фармаваннем. У цэлым, зразумела, канечне. Таму што мы пра Беларусь. Мы гадуем моладзь у беларускім кантэксце, расказваючы праўдзівую гісторыю, вывучаючы мову, навучаючы, у тым ліку правам чалавека. Гэта на сёння ўсё тое, што недаступна, напрыклад, моладзі ўнутры Беларусі.

Канешне, гэта як быццам бы пагроза рэжыму. Але ў цэлым я пра гэта ніяк не думаю і ніяк не ацэньваю, таму што гэта не паддаецца логіцы ў цэлым. І калі ўжо скрупулёзна на гэта глядзець, то мы не экстрэмісцкае фармаванне. Яны па дакументах нас няправільна напісалі. Усё ж такі я лічу, што “Абібас” і “Адзідас” – гэта рознае. Таму, што тое, што напісалі яны ў сваіх дакументах ніякім чынам да нас, як да юрыдычнай асобы, не адносіцца. Яны няправільна напісалі назву ў цэлым.

Што мы будзем з гэтым рабіць? Мы змянілі пратакол бяспекі. Ці паўплывае статус на нешта? На нешта паўплывае, магчыма нейкі час будзе менш людзей прыходзіць да мерапрыемствы. Але гэта часовая з’ява, якая пройдзе праз месяц два-тры і людзі зноў будуць прыходзіць да нас у той жа колькасці як прыходзілі, таму што не так ужо і многа арганізацый, ініцыятыў, якія займаюцца гэтымі пытаннямі. То бок у нас жанчыны, моладзь і квір-супольнасць.

Ведаю, што ёсць навіны і дасягненні, якія супалі з новым “статусам”. Распавядзі пра іх?

— Навіны ў нас, сапраўды, супалі з тым днём, калі мы даведаліся пра экстрэмісцкі статус. Гэта было так. Мы выходзім з мэрыі. А ў мэрыі мы гэта была ўжо амаль апошняя сустрэча у плане падпісання дакументаў наконт памяшкання.

Мы ўсё ж такі дабіліся таго, што горад выдзеліў нам месца для арганізацыі нашай прасторы, чым мы зараз займаемся. І менавіта ў гэты дзень мы даведаліся, што мы экстрэмісты.

Гэта у пэўным сэнсе было так іранічна: нарэшце, мы пачулі ад горада, ад мэрыі цвёрдае “так” у тым, што яны нас падтрымліваюць і дапамагаюць. І тут жа мы даведваемся, што ўлады нашай дзяржавы прызнаюць нас экстрэмістамі. Было адчуванне сюрэалістычнасці насамрэч.

Лагатып клуба “Спадчына”

Якія планы на бліжэйшы час?

— Бліжэйшы час мы робім рамонт у прасторы. Зараз, дарэчы, мы збіраем грошы на тое, каб нам дапамаглі пакрыць каўцыю. Гэта, ну, такая ўмова, калі падпісваеш першы раз дакументы на арэнду, то трэба пакрыць каўцыю. Яна ў нас кратная тром месяца арэнды. Вось такія ў нас умовы. І зараз про просім людзей, каб нам дапамаглі. Вельмі прыемна, што гэтая дапамога зараз ідзе. Гэта гэта важна. Я думаю, што мы назбіраем, у нас ёсць да 14-га красавіка мы павінны сплаціць гэтую суму.

Нам зараз сапраўды патрэбная падтрымка (дапамагчы можна тут): за красавік трэба больш за як 5 000 злотых унесці, у гэтым жа месяцы нам налічаць ужо арэнду памяшкання, гэта тысяча з хвастом. А нам яшчэ трэба застрахаваць гэтыя памяшканні, розныя матэрыяльныя акты парабіць. І я трошачку ў шоку, што гэта ўсё за адзін месяц трэба зрабіць у плане грошай.

У нас ёсць валанцёры, якія нам дапамагаюць з рамонтам. Мы не плацім грошы, і матэрыялы нам дастаюцца альбо бясплатна, альбо за вельмі танныя кошты. Але гэты рамонт трэба дарабіць, трэба там дакупіць там нейкія рэчы такія, напрыклад, як жырандоля, штуку, якая трымае праектар пад столлю. Такое вось па дробязі, але гэта таксама ўсё каштуе.

У бліжэйшы час адкрываюцца штотыднёвыя сустрэчы жаночыя, падлеткавыя і квіровыя. Я б хацела, можа, распавесці пра тое што будзе 100%. Будзе адпачынак для жанчын, накіраваны на добрае самаадчуванне, хайкінг у гарах. Будзе моладзевы абмен з падлеткамі Гановера на тэму: “Як пісаць праектныя заяўкі”. Будзем моладзь наша вучыць.

Мы таксама сталі часткай Беларускай нацыянальнай платформы. Дапамагае нам трымаць сувязь з іншымі арганізацыямі, быць у кантакце, мець больш навін.

Плануецца ўдзел у Прайдзе. Што будзе на платформе, мы не раскажам, гэта будзе сакрэт, але яна дакладна будзе.

Штодзень 

Related posts

Ад “Трох чарапах” перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць

Ларыса Шчыракова: Прырода ў Непале можа быць небяспечнай нават у спакойным стане, а калі разбушавалася стыхія, то выратавацца немагчыма.

Наста Сасыкбаева: “Для нас гэта не карнавал, для нас гэта палітычная акцыя”