Прыборкі давялося чакаць некалькі месяцаў. Як кажуць мясцовыя жыхары, смецце звазілі у тым ліку з прадпрыемства Брылёва. У аграгарадку таксама няма дворніка.
Ілюстрацыйнае фота
“Усюды каля дамоў, там вось каля пяціпавярховікаў, там стаяць маленькія смеццевыя кантэйнеры, два-тры. Там вось прыязджалі таксама і фарбавалі ўжо і выклікалі людзі, што незразумела, што дзеялася. А ў нас па жыцці вазілі сюды гэтымі прычэпамі возяць і са сваіх дамоў возяць. Яны таксама сюды возяць. Прывозяць і мэблю і ну ўвогуле ўсё-ўсё сюды”, – распавяла мясцовая жыхарка дзяржСМІ.
“Я размаўляла неаднаразова з начальнікам жыллёвай кампаніі і мы прапаноўвалі неяк вось агарадзіць гэтую тэрыторыю таму што сюды прыязджае нават трактар які збірае смецце з прыватнага сектара і выкідвае тут вось проста людзі хтосьці на машынах прыязджае выкідвае кучы вось. Глядзіце, людзі, якія тут жывуць, яны кідаюць вось сюды ў кантэйнеры. А вось гэтыя вось кучы, вось гэта не не мясцовых жыхароў, гэта прывазныя кучы”, – дадала іншая.
Трэцяя дадала, што кантэйнер для збора другаснай сыравіны, у прыватнасці пластыку, не вывозілі ўсе чатыры гады, колькі яна жыве ў гэтым раёне.
Дырэктар Гомельскага райжылкамгасу Аляксандр Шапавалаў нават не спрабуе патлумачыць сітуацыю, але хваліцца, што запланаванае ўсталяванне новых 37 кантэйнераў (дзе не кажа), на «некаторых пляцоўках» іх стане болей. А вось графік работы смеццявозаў не зменіцца.
Што ж рабіць жыхарам Мічурынскага? Невядома.
Тым болей, што праблема з прыборкай смецця ўзнікаюць у Гомельскім раёне рэгулярна. За год толькі мясцовая раёнка паведамляла як мінімум пра смецце ў Чонках, Бярозках, Новай Гуце, Узе.