Мазырскія яры: куды варта прыехаць

Мазыр стаіць на шматлікіх пагорках і ярах. Такія перапады вышыні для Беларусі досыць унікальныя, што робіць горад цікавым для наведвання не толькі для замежных турыстаў, але і для беларусаў, якія шукаюць, што новага пабачыць у сваёй краіне.

Гістарычна ландшафт ствараў Мазыру шмат праблемаў, але гэта змянілася, калі кіраўніку мясцовага лясгаса прыйшла ідэя зрабіць у горадзе тэрасы. Іх умацавалі дрэвамі і кустамі.

З гэтага моманту і пачалася гісторыя ландшафтнага заказніка “Мазырскія яры”.

Мазыранам да яго дабірацца на аўтобусы №8 (ці прыгарадным), ехаць да вёскі Булаўкі і прайсці наперад. Другі варыянт больш складаны для нявопытных турыстаў: даехаць на аўтобусе №9 да прыпынку “Мост”, падняцца па лесвіцы і хвілінаў 15 ісці па схілу.

Сцежка пачынаецца са шлагбаума, бо можна заехаць толькі на ровары ці зайсці пешшу. Пад нагамі ў турыстаў будзе бетон, дарога ідзе ўвесь час уніз.

У заказніку – амаль 500 відаў раслінаў, 18 дрэваў, 38 кустоў і каля 700 траваў. Шмат якія з іх у “Чырвонай кнізе”. Ёсць букавы гай і сцежка для тых, хто любіць гуляць басанож (пад нагамі шышкі, каменчыкі, кара, спілы, пясок і пілавінне). Можна таксама забрацца на самую вялікую гару Мазыра.

Заказнік “Мазырскія яры” можа стаць цудоўным пунктам наведвання як для беларускіх, так і для замежных турыстаў.

Штодзень
Фота: https://belarus.travel

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя