Цягнік “Гомель-Гомель”: як працуе і чаму варта паспрабаваць незвычайны маршрут

Вакол Гомеля ходзіць цягнік, і гэта адзіны такі маршрут у Беларусі. Ён стартуе на вакзале “Гомель” і там жа заканчвае. “Штодзень” распавядае пра “Гомельскае метро”.

На маршруце 12 станцый, паездка займае трохі больш за гадзіну. Каштуе квіток ад рубля да двух рублёў. Гэта, дарэчы, не электрычка, а стары добры дызель. У будні цягнік ходзіць толькі раз у суткі з самай раніцы, на выходных – два.

“Гомельскае метро такое, яшчэ б часцей ездзіла”, – напісаў Дз. З ім згадзіўся Тр.: “Тыпу наземнае метро”.

У абмеркаванні людзі хваляць цягнік за чыстыя ўтульныя вагоны, часцей за ўсё цягнік ездзіць трох ці шасцівагонны, некаторыя прыгадваюць, што ў дзяцінстве ездзілі на ім у Клёнкі. Праўда, ёсць тыя, хто згадвае, што не хапае саставаў, ды і гэты варта было б абнавіць.

Маршрут гарадскога цягніка “Гомель-Гомель”. Фота: Общественный транспорт Гомеля

Бывалыя падарожнікі падзяліліся парадамі: 1. Квіткі можна набыць на вакзале, альбо ў правадніцы, альбо праз праграму, але калі яна не дае варыянту набыць “Гомель-Гомель”, можна ўзяць “Гомель-няцотны” і “Няцотны-Гомель”, правадніца раіць набываць у яе. 2. Праз пару прыпынкаў заходзіць вельмі шмат дачнікаў.

Яшчэ ў 2022 годзе Штодзень прапаноўваў наземнае гомельскае метро як рашэнне транспартнага калапсу Навабеліцы. Цалкам верагодна, што цягнік “Гомель-Гомель” пры павелічэнні інтэнсіўнасці мог бы быць такім метро.

Штодзень

Related posts

У Гомелі ўлады збіраюцца змагацца з “нелегальнымі сцежкамі”

“Сышла эпоха, і дзякуй Богу”: у Піянерскім скверыку ў Гомелі дэмантуюць пластыкавыя “ўпрыгожанні”

Пасля сабак і шыльдаў — петуніі. За што ўзяўся новы кіраўнік Гомеля