Пра гэта ў сацсетках напісала жыхарка Гомеля. Дэмантаж канструкцый сёння завяршыў разбор Нацыянальнай бібліятэкі. У каментарах развярнулася дыскусія, хто быў самым страшным у скверы: “упораты сфінкс” ці драўляная Маша. Гарадскія ўлады пра рэвалюцыю ў скверы пакуль не паведамляюць.
Доўгі час сквер імя Грамыкі (Піянерскі) “упрыгожвалі” фігуры, якія прадстаўлялі сабой вольнае ўяўленне аўтараў пра знакамітасці сусвету. Сярод іх былі егіпецкія піраміды, лонданскі Біг-Бэн і беларуская Нацыянальная бібліятэка. Яны былі зробленыя ці тое з фанеры, ці тое з кардону, ці тое з пластыка і сягалі хіба палову росту дарослага чалавека.
Гэтая творчасць выклікала крытыку і сумневы жыхароў і госця і турыстаў.
“Няўжо прыбяруць гэтае ўбоства назусім?” – пытаецца І.Ц.
“Сышла эпоха) і, дзякуй Богу). Там, напэўна, толькі нацбібліятэка заставалася апошняй. Маім “любімчыкам” быў “упораты сфінкс”, – напісала А.М. у адказ на навіну пра дэмантаж.
“Калі іх усталёўвалі (такое адчуванне, што гадоў 20 таму), я думаў, што гэта на Новы год і ў лютым усё прыбяруць. Але іх пакінулі і яшчэ новых дадалі, такіх жа выдатных. Калі прыбяруць, вып’ю!” – напісаў Д.М.
“А мяне палохаюць Маша і Мядзведзь хоць і драўляныя. Гэта ж трэба было ім зрабіць такія ўпоратыя твары”, – падзялілася А.
“Згодзен, гэта была гамон безгустоўшчына і выглядала танна. Хто гэта прыдумаў – бездар ***ны”, – падвёў рысу М.
Пакуль незразумела, ці зусім прыбралі “ўпрыгожванні”, і якія планы на сквер у новага кіраўніцтва. Нагадаем, там жа на днях моцна павысякалі дрэвы, а Маша ўжо вярталася пасля рамонту. Цалкам верагодна, што ў “высокіх кабінетах” узнікла новая ідэя, як “палепшыць” гарадскую прастору.
Можна пачытаць па тэме:
Як захаваць гісторыю горада
90-я без фільтраў: як выжывалі героі гомельскага андэграўнду