У Гомелі ўлады збіраюцца змагацца з “нелегальнымі сцежкамі”

На мове чыноўнікаў гэта называецца “змаганнем з пратопамі” і гэтая ідэя прыходзіць ім не ў першы раз. У сацсетках над ініцыятывай пасмейваюцца і называюць “лухтой”, бо звычайна на месцы такіх сцежак з’яўляюцца дарожкі, а не газон.

“У Гомелі вядуцца працы па аднаўленні так званых «пратопаў» — стыхійных сцяжынак, якія з часам ператвараюць дагледжаныя газоны ў вытаптаныя пыльныя пусткі”, – паведамляюць гарадскія ўлады.

На месцы іх узяліся садзіць газоны і зноў заклікаюць да адказнасці кожнага жыхара.

“Здавалася б, усе ўжо даўно зразумелі: калі ў нейкім месцы гадамі існуе «пратоп», значыць, людзям там патрэбная дарожка”, – адказваюць уладам у сацсетках.

Аўтары нагадваюць, што ў тым ліку ў Беларусі ёсць прыклады, калі з такімі сцежкамі абыходзіліся зусім па-іншаму: “У Віцебску ўвогуле прынялі цэлую гарадскую праграму «Сцяжынкавая сетка», у якую ўключылі 159 народных сцяжынак агульнай працягласцю больш за 20 кіламетраў”.

“Гэта значыць, горад фактычна прызнаў відавочную рэч: «пратоп» — не праблема, якую абавязкова трэба ўстараняць, а падказка, дзе людзям не хапае нармальнай пешаходнай сувязі. У Гомелі, падобна, вырашылі рухацца ў супрацьлеглым кірунку: аднавіць зямлю, пасеяць траву, перакрыць праходы, а гараджанам растлумачыць, куды хадзіць, а куды — не!” – кажуць аўтары.

Яны лічаць такую задуму даволі бессэнсоўнай, бо на гэта выдаткоўваюцца грошы, а пасля сцежкі з’яўляюцца зноў. Ды і ініцыятыва зусім не новая, улады з гэтымі сцежкамі змагаліся не адзін раз.

 

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя