Ларысу Шчыракову дадалі ў так званы спіс “экстрэмістаў”

31 жніўня гэтага года Гомельскі абласны суд пакараў Ларысу Шчыракову 3,5 гадамі калоніі. Таксама ў былой журналісткі часткова канфіскавалі маёмасць. Прысуд агучыў суддзя Мікалай Доля, які выносіў жорсткія выракі Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу і некалькім іншым вядомым апазіцыянерам.

Экс-журналістку Ларысу Шчыракову прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў: садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 ч. 1, арт. 361-4 ч. 2 КК РБ) і дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК РБ).

Ларысу Шчыракову затрымалі пасля ператрусу ў доме 6 снежня 2022 года, а яе сына змясцілі ў сацыяльны прытулак, дзе ён прабыў больш за два тыдні. За некалькі месяцаў да арышту яна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі.

Праваабаронцы адзнчаюць, што статус “экстрэміста” істотна пагоршыць умовы ўтрымання Ларысы Шчыраковай у калоніі.

Штодзень 

 

Related posts

У Познані пройдзе KITA SUPPORT DAY у падтрымку былой палітзняволенай Крысціны Чаранковай

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці