Абноўлена: 23 сакавіка 2026
Былая палітзняволеная і журналістка Ларыса Шчыракова аднавіла правядзенне этнафотасесій — цяпер у Беластоку. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках, апублікаваўшы першы фотасэт у новым месцы.
Паводле Шчыраковай, яна працягвае свой ранейшы фармат: фотаздымкі ў нацыянальным стылі з выкарыстаннем вышыванак і традыцыйных элементаў, якія можна спалучаць і з сучасным адзеннем.
Як падкрэслівае Ларыса Шчыракова, этнафотасесіі бясплатныя. Менавіта гэта дазваляе прыцягнуць да беларускай культуры больш людзей.
Яшчэ ў Гомелі яна стварала ўласную этналакацыю з калекцыяй народных строяў і прадметаў побыту – ад тканага адзення да калаўротаў і глінянага посуду.
Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня 2022 года. Яе прыгаварылі да 3,5 гадоў па двух крымінальных артыкулах, сярод якіх “дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. У гомельскай калоніі Ларыса працавала шчвачкай. 11 верасня 2025 года яе разам з іншымі 52 палітвязнямі выпусцілі з турмы пад ціскам адміністрацыі ЗША, потым гамяльчанку дэпартавалі з краіны.
Штодзень
Фота: Ларыса Шчыракова
Чытаць па тэме:
Шчыракова: “Мне не далі магчымасці застацца ў краіне…”
Ларыса Шчыракова – пра неглюбскую традыцыю ткацтва
Як 90-я зрабілі вядомых гомельцаў беларусамі








