Колькі каштуе жыць у Мазыры? – бліц апытанне моладзі

“Колькі трэба выдаткоўваць грошаў, каб жыць у Мазыры і адчуваць сябе камфортна?” – спытаў цік-токер маладых людзей. Ад 2 да 4 тысячаў беларускіх у месяц перакананыя яны.

@pinchuk_verit

Решил узнать, сколько людям нужно в месяц для комфортной жизни А сколько тебе нужно в месяц, чтобы комфортно жить?

♬ оригинальный звук – Владимир Пинчук

На пытанне адказалі чатыры хлапцы, пажаданні былі розныя: дзве тысячы, ад двух з паловай да трох, ад трох да чатырох, ад трох з паловай да чатырох. У гэтыя расходы, па іх разліках уваходзіць самастойнае жыццё з арэндай кватэры, ежай, “усё, што патрэбна”.

Каментатары скептычна паставіліся да сумаў: “Такіх заробкаў няма”, “Тым болей, яны маладыя, не думаю, што яны могуць столькі марнаваць грошаў”.

“У Мазыры такіх заробкаў няма”, – кажа Д. “Бацька працуе слесарам, па 2500-3500 атрымлівае”, – спрачаецца У.

“Мне вось цікава гэтыя падлеткі працавалі хоць 1 дзень на працы? Яшчэ годзікі 2-3 і я пагляджу як яны будуць зарабляць ад 2 да 4 тысяч. Радуйцеся пакуль бацькі забяспечваюць”, – піша А.К.

“Нармальны адказ. Там жа ўдакладнілі “камфортна”. Калі свайго жытла няма, 600 р кватэра, умоўна ёсць нейкая не барабанная машына, яшчэ 1000 абслугоўванне, рамонт, заправіць. Паесці хз колькі, але калі смачна, а не макароны з бульбай лупіць, разы чатыры і самому гатаваць, відавочна рублёў 80 у дзень, кава-шмафа, яшчэ 10р у дзень, шмотка нейкая, пагуляць маладому хлопцу, дзесьці прыхварэў, яшчэ рублёў 500 залажы, тэхніку прыкупіць, мэбля, яшчэ 500. Ну і ўсё, 5 паляцела, разгледзець не паспеў”, – лічыць А.С.

Пры гэтым ён прызнаецца, што ў яго іншая сітуацыя, бо прынамсі не трэба плаціць за жытло, працуе з дома, “да ежы не пераборлівы”. “Жонка распавяла нядаўна, што колькі каштуе, дык я і ахранеў, бо кошты яшчэ да дэнамінацыі памятаю. Заробкаў кажуць няма такіх, тут як у каго, адзін 5/7 працуе да 17.00 за капейкі, спускае за вечар і ные. Іншыя на добры заробак выйшлі, і ў вольны час, і выходныя на падпрацоўках, каб выскачыць з гэтых пацучыных бягоў, у стопачку складаюць і не жаляцца”, – дадаў каментатар.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць