Гэта збор гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі, дзе на 170 старонках сабраныя расповеды беларусаў, якія размаўляюць па-беларуску, але ў сувязі з гэтым трапляюць у розныя непрыемныя сітуацыі, адчуваюць негатыў з боку іншых асоб.
![](https://homeldays.org/wp-content/uploads/2024/04/437535638_832171545615919_4950515589136256996_n-1024x538.jpg)
Фота: Фота: mova404.info/book
Аўтар кнігі – праваабаронца і папулярызатар беларускай мовы Аліна Нагорная. Яна лічыць, што хоць паводле Канстытуцыі беларуская мова ў Беларусі – дзяржаўная, але на практыце адбываецца дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце. Каб вырашыць гэтую праблему, найперш трэба яе ўбачыць і асэнсаваць.
У 2021 годзе “Мова 404” упершыню выйшла ў друкаваным выглядзе, цяпер Аліна падрыхтавала новую рэдакцыю і дадала новыя аповеды і храналогію фактаў. Год таму кніга была агучаная беларусамі і беларускамі, таму яе можна паслухаць.
“404” – гэта лічбы, якія бачым, калі інтэрнэт-браўзер не можа нечага нам знайсці, гэта код памылкі “не знойдзена”.
Чытаць кнігу анлайн можна тут.
Таксама яе можна спампаваць для чыталкі або падпісацца на інстаграм-кнігу.