125
«Санітарны аб’ект на гарадскім пляжы ў Чачэрску прывялі ў парадак» – так у мясцовай раёнцы кажуць пра рамонт прыбіральні. Пры гэтым варыянт замены маральна састарэлай канструкцыі, падобна што, не разглядаецца.
Як бачна з фота драўляная прыбіральня сістэмы «дзірка ў падлозе», сапраўды, знаходзілася ў вартым жалю стане. Мала таго, што будка ляжала на зямлі, дык яшчэ і выграбная яма была нічым не агароджаная.
Па звестках раёнкі, гэта заўважыла мясцовая жыхарка. Камунальнікі – паправілі.
Ну як паправілі? Паставілі будку назад. Пры гэтым куды больш сучасным рашэннем выглядае з’яўленне на пляжы пластыкавай біяпрыбіральні. Яна пры рэгулярным абслугоўванні заўважна больш зручная і бяспечная ў карыстанні.