Кіберпартызаны зламалі сайт БМЗ

Кіберпартызаны ўзламалі сайт Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, якое ўжо даўно пад санкцыямі за супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі і расійскай ваеннай прамысловасцю, атрымала «падарунак» да 5-годдзя кіберапраціўнікаў. На галоўнай старонцы цяпер — нацыянальная сімволіка і фота з пратэстаў. Атака прымеркавана да пяцігоддзя дзейнасці Кіберпартызанаў.


“БМЗ ужо даўно ў крызісе. Мы проста дадаем праблем тым, хто служыць Крамлю і вусатаму дыктатару. Гэта наш падарунак на 5-годдзе”, – пішуць Кіберпартызаны ў сваіх сацыяльных сетках.

На дадзены момант БМЗ перажывае маштабны крызіс, які выкліканы наступствамі вайны. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ на тэрыторыю Украіны на краіну-агрэсар былі накладзеныя санкцыі. 12 мая 2023 года Украіна таксама ўвяла санкцыі супраць БМЗ, а ў жніўні абмежаванні на прадукцыю гіганта наклалі краіны Еўрапейскага Саюза, ЗША і іншых дэмакратычных дзяржаваў. Генеральны дырэктар завода Дзмітрый Корчык і звязаная з БМЗ кампанія BEL-KAP-STEEL таксама знаходзяцца ў санкцыйным спісе ЗША. Вынікам такой сітуацыі стала пераарыентацыя і замыканне БМЗ на рынак РФ. Так, паводле апошніх статыстычных дадзеных, каля 60% прадукцыі БМЗ экспартуецца ў Расею.

Штодзень

Слайдар пастоў