HomelDays_Logo_Main-mobil

Кармянскі раён – найбяднейшы па заробках на Гомельшчыне

Вынікае гэта з апублікаваных звестак Белсата. У адпаведнасці з імі, у Кармянскім раёне ў чэрвені намінальны сярэдні заробак склаў 2170 рублёў у месяц, а за паўгады і таму ніжэй – 2001 рубель.

Фота: калаж “Штодня”

У антытопе-3 самых бедных раёнаў Гомельшчыны таксама Брагінскі (2193 рублі ў чэрвені і 2060 за паўгады) і Акцябрскі раёны (2193 рублі і 2022 за паўгады).

Самыя багатыя ў Гомельскай вобласці раёны: Рэчыцкі (3278 рублёў за чэрвень і 3 016 за паўгады) Мазырскі (2995 і 2830 рублёў), Светлагорскі (2988 і 2842 рублі). Што цікава, сам Гомель апынуўся на чацвёртым месцы (2 854 і 2 663 рублі).

Самыя высокія заробкі атрымліваюць у горназдабываючай прамысловасці (6612 рублёў у месяц), інфармацыйныя тэхналогіі (6167), успамагальная дзейнасць у сферы фінпаслуг і страхавання (5300). Самыя нізкія заробкі ў рыбаловаў (1404 рублі ў месяц), тых, хто аказвае паслугі па часоваму пражыванню і кармленню (1688 рублёў), творчая дзейнасць і забавы (1900).

Штодзень

Слайдар пастоў