164
Як напісаў у сваім акаўнце ў Facebook моўны актывіст Ігар Случак, у гэтым годзе мінімум на чатырох відах прадукцыі з’явіцца беларуская мова. Гаворка ідзе пра падарункавыя наборы цукерак “Папараць-кветка” і “Беларускі сувенір”, пра набор шакаладу “Беларускія строі”. У выніку рэбрэндынгу склад цукерак будзе напісаны на беларускай мове. На цукерках “Знічка” мае з’явіцца па-беларуску інфармацыя пра вытворцу.
Таксама будзе ўдасканальваецца беларускамоўная версія сайта “Камунаркі”, якая ўжо існуе і працуе разам з рускамоўнай і англійскамоўнай версіямі. Так што напісанне зваротаў з просьбаў пашыраць выкарыстанне беларускай мовы дае свае станоўчыя вынікі!