Маскоўскі артыст Грыгорый Лепс, які актыўна падтрымлівае вядзенне вайны Расеяй (за што Службай бяспекі Украіны быў абвешчаны ў вышук, а старонка з яго музыкай выдалена з міжнароднай стрымінгавай пляцоўкі Spotify), доўга быў у санкцыйных спісах ЗША за сувязі с расейскай мафіяй і неаднойчы трапляў у скандалы з-за злоўжывання алкаголем, даў канцэрт у Гомелі.

У сацыяльных сетках відэа з канцэрта, дзе гледачы ўтварылі сапраўдны хор, сабрала шмат каментарыяў. І не толькі ад аматараў яго творчасці.
Відэа: gomel.news24
Не ўсе гомельцы гатовы падпяваць расейскаму прыдворнаму музыку. Вось некаторыя каментарыі. «І задарма не пайшла б на гэтае». «За гэты жах людзі яшчэ і грошы працяць». «Я думаў Саладуха зноўку». «Які саліст, такі і хор». «Пудзіла і зборышча хворых». «Ганьба». «Пасля яго канцэрта трэба прыняць душ з гаспадарчым мылам. 3 разы».
Падобна, што з-за палітычных поглядаў Лепса ад яго адварочваюцца нават былыя прыхільнікі: «Быў калісьці норм, а зараз ганьбіць свае ж песні. Асабліва ў кантэксце таго, што ён выступае за фашызм. Дзіўна, што вы яшчэ ходзіце на яго канцэрты».
