Эпідэмія “победобесия” дабралася да прыватнікаў

У прыватных прадпрыемствах Гомеля дырэктыўным шляхам ствараюць “Кнігі памяці”. Нам даслалі скрыншоты распараджэнняў, якія распаўсюджваюцца праз аддзелы кадраў да супрацоўнікаў. У лістах гаворыцца пра тое, што “з’явілася ідэя стварыць кнігу памяці пра сваякоў, якія гераічна змагаліся ў гады вайны”. Падначаленых заклікаюць дзяліцца біяграфіямі “славутых дзядоў”, іх фотаздымкамі, каб стварыць “карпаратыўную кнігу памяці”.

Заўважым, што раней падобныя ініцыятывы “ўшанавання” ветэранаў былі ўласцівыя дзяржаўным прадпрыемствам, на якіх асабліва актыўна працуюць ідэолагі (як правіла, былыя ці дзейныя супрацоўнікі КДБ). Таму менавіта на заводах і фабрыках дзяржаўнай уласнасці практыкуецца ўсталяванне дошак гонару, а таксама іншыя фарматы “ўвекавечання”.

“За нашымі кадравікамі такога неадэквату раней не назіралася. Таму не веру ў асабістую ініцыятыву. Відаць, зверху прыйшоў загад”, – дзеляцца меркаваннямі пра чарговую патрыятычную ініцыятыву нашыя суразмоўцы.

Штодзень

ПАПУЛЯРНАЕ

Слайдар пастоў