Два метры батона: у Гомелі гігантаманія выходзіць на новы ўзровень

У Дзень горада Гомеля на набярэжнай Сожа адбудзецца фестываль “Гігантаманія”. Паводле афіцыйнага тэлеграм-канала кіраўніка Гомельскага гарвыканкаму Уладзіміра Прывалава, гараджанаў чакаюць шматлікія гіганцкія сюрпрызы. Пасля 80-метровага пірага на “Славянскім адзінстве” і анансаваных кілаграмовых пачкаў чыпсаў, гарадскія ўлады вырашылі ўразіць батонамі.

Паведамляецца, што на фестывалі “Гігантаманія” госці змогуць паспрабаваць батон даўжынёй два метры, а таксама хатку з хлебабулачных вырабаў і свежую выпечку ад ААТ «ОРС Гомель». Удзел возьме і мясцовы мясакамбінат, які абяцае свае “гіганцкія” дэгустацыі.

Арганізатары падкрэсліваюць, што галоўная ідэя — “здзіўляць маштабам”. Праўда, у жыхароў Гомеля ўсё часцей узнікае пытанне: ці не замяняе паказушная гігантаманія сапраўдныя гарадскія патрэбы?

Штодзень

 

Слайдар пастоў