На Гомельшчыне новае папаўненне спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў”: пад удар трапіў Instagram Леаніда Судаленкі

Гэта стала вядома з абнаўлення спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Мінінфарм. Туды таксама патрапіў цік-ток акаўнт “Жыве Беларусь Гомель 222334455”, а некалькі дзён таму краязнаўчы праект “Пошукі старога Гомеля”.

Леанід Судаленка Фота: з асабістай старонкі ў ФБ

У сваім інстаграме Леанід Судаленка распавядае пра сваю праваабарончую дзейнасць і палітзняволеных, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

“Яшчэ нядаўна ўлады прызналі «экстрэмісцкай» маю старонку ў TikTok. Цяпер той жа лёс напаткаў і мой Instagram-акаўнт”, – пракаментаваў рашэнне ўладаў праваабаронца.

Ён кажа, што “гэта адбылося менавіта пасля таго, як я пачаў рэгулярна публікаваць відэаролікі пра беларускіх палітвязняў – пра людзей, якія сёння знаходзяцца за кратамі за свае перакананні, грамадзянскую пазіцыю і жаданне жыць у свабоднай краіне”.

“У кожным такім роліку канкрэтны чалавечы лёс: пенсіянеры, журналісты, актывісты, рабочыя, маці і бацькі, якіх пазбавілі волі. Відаць, для ўладаў небяспечнымі з’яўляюцца не мае старонкі ў сацыяльных сетках, а сама праўда пра лёсы гэтых людзей. Спачатку TikTok, цяпер Instagram. Але прызнаць «экстрэмісцкай» памяць пра палітвязняў, іх гісторыі і салідарнасць з імі немагчыма. Пакуль у Беларусі застаюцца палітычныя вязні, я буду працягваць расказваць пра іх”, – заключыў праваабаронца.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя