Зраніцы не даедзеш у Мінск, усё раскуплена: людзі скардзяцца на недахоп цягнікоў

Тэму з недахопам цягнікоў у сацсетках падняла пасажырка, якая хацела патрапіць у Мінск з Брэста: зраніцы толькі два цягніка, і месцаў на іх няма. Падобная праблема ёсць і для гамельчан і мазырчан.

Гомельскі чыгуначны вакзал. Фота: planeta Belarus

“Няўжо так цяжка дадаць пару вагонаў?????” – Запыталася жыхарка Брэста.

“З Мазыром тая ж сітуацыя: або маршрутка за 49 рублёў, або цягнік, які прыбывае ці ўначы, ці ўвечары. Вельмі нязручна, калі едзеш як турыст”, – кажа іншы карыстальнік.

“Вечная праблема чыгункі, на Гомель такая ж сітуацыя ўвесь час”, – адгукнулася К.

У каментарах таксама скардзяцца пра даезд у Слуцк, Ліду, Карэлічы, Стоўбцы, Бабруйск, Магілёў, Баранавічы (куды ходзяць і маршруткі, але гэтага не хапае ў пік), Узду, з Брэста да Віцебска, а таксама на аўтобусы. Людзі звяртаюць увагу, што маршруткі тут не заўсёды выручаюць, бо “шмат хто мае льготы (на дзяцей, пенсійныя), а пакарыстацца імі не могуць”.

Сярод тлумачэнняў — адпачынкі, студэнты, а таксама тое, што ў “Штадлеры” так проста не дадасі вагоны.

“Гэта хранічная сітуацыя. Нічога яны не дададуць. Рэйсы на 7.28 і 8.50 — гэта цацачныя «Штадлеры» на 280 месцаў. Калісьці дзеля «Штадлера» быў адменены ранішні цягнік Брэст — Мінск на 800 месцаў і проста так Брэст — Масква прыкладна на такую ж колькасць месцаў. У страшным сне немагчыма было ўявіць, што купля «Штадлераў» прывядзе да такіх цяжкіх наступстваў”, – тлумачыць З. і раіць скардзіцца ў Камітэт дзяржкантроля, бо БЧ “маральна надламіліся, і ў іх патухлі вочы”, таму “будзе фармальная адмазка”.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя