Горы смецця пакінулі пасля сябе людзі, якія адпачывалі каля Вірскай копанкі пад Жлобінам

Фота падзяліўся Жлобінскі лясгас. Цалкам запоўненыя некалькі бакаў для смецця, а таксама дзясяткі пакункаў у лесе каля кар’ера.

Смецця так шмат, што цяжка ацаніць, колькі яго пакінулі пасля адпачынку людзі.

У лясгасе адзначылі, што “гэта не проста ненармальна, але і небяспечна: любое шкельца пад сонцам можа спрацаваць як лінза і прывесці да пажару”.

Падобна, што на гэты раз смецце прыбяруць валанцёры. Пра тое, што сваё смецце трэба забіраць з сабой трэба задумацца не толькі тым, хто прыязджае на адпачынак. Але і мясцовым уладам: невядома колькі не ачышчалі кантэйнеры ад смецця.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя