Гомельскія ўлады людзям, якія засталіся без дома, раздаюць талоны на «рэчы першай неабходнасці» і ежу для маленькіх дзяцей

Гэтую дапамогу атрымалі толькі тыя жыхары дома на вуліцы Косарава ў Гомелі, чые кватэры былі дэмантаваныя. Такіх налічылі 11 чалавек.

Фота: Уладзімір Прывалаў. Афіцыйна

Што можна будзе набыць на раздадзеныя талоны, не ўдакладняецца. Але на фота бачна, што жанчына распісваецца у ведамасці, а каля яе ляжаць 4 сертыфікаты, кожны па 50 рублёў на пакупкі ва ўнівермазе «Гомель». З вялікай долей верагоднасці гэта і ёсць гэтыя самыя «талоны» на рэчы першай неабходнасці, і сума выплатаў складае 200 рублёў.

У пачатку 2026 года гомельскія ўлады таксама абяцаюць выплаты за кватэры, якія былі пашкоджаныя ў выніку ўзрыву (чыноўнікі прыдумалі новы табуізм і называюць узрыў цяпер «надзвычайнай сітуацыяй тэхнагеннага характару»). Зараз камісія ацэньвае атрыманы ўрон. Тыя гараджане, чые кватэры былі дэмантаваныя, атрымаюць таксама права здымаць жытло ў арэнду. Пра замену кватэраў размова не ідзе.

Нагадаем, 17 снежня ў доме, як мяркуецца, у выніку выбуху бытавога газу адбылося абрушэнне пліт на сёмым і восьмым паверхах. Паводле слоў намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Бараноўскага, спецыялісты правялі дэмантаж аварыйных канструкцый, і 22 снежня было знойдзена цела жанчыны.

Штодзень

Слайдар пастоў