HomelDays_Logo_Main-mobil

У Варшаве працягваюць шукаць ураджэнца Рэчыцы Руслана Кузьміна

У польскай сталіцы працягваюцца пошукі 39-гадовага беларуса Руслана Уладзіміравіча Кузьміна з Рэчыцы. 6 верасня 2026 года ён перастаў выходзіць на сувязь. З таго часу ягонае месцазнаходжанне невядомае.

Паводле паведамлення сястры зніклага ў сацсетках, 7 верасня ягоны тэлефон знайшлі ў цэнтры Варшавы, на скрыжаванні вуліц Marszałkowska і Hoża. Яна таксама паведаміла, што Руслан быў апрануты ў жоўтую камізэльку паверх чорнай майкі.

Рост мужчыны — каля 180 см, ён хударлявы, мае цёмныя валасы і шэрыя вочы. Асаблівая прыкмета — татуіроўка з выявай кінжала на ўнутраным баку правай рукі.

Калі вы бачылі Руслана ў Варшаве ці ваколіцах або ведаеце нешта пра ягонае месцазнаходжанне, паведаміце пошукава-выратавальнаму атраду “Сімуран” па нумары +375 29 232 11 11.

Пошукамі ў Польшчы таксама займаецца яго знаёмая Анастасія Коршунава. Паводле яе, Руслан не вярнуўся дадому пасля трох месяцаў працы ў Польшчы, маючы пры сабе грошы за гэты час — тры заробкі. Сувязь з ім абарвалася 6 верасня на вакзале ў Варшаве. Анастасія паведаміла, што мае даверанасць, заява ў паліцыю ўжо пададзеная, а пошукі працягваюцца праз установы і арганізацыі, якія могуць дапамагчы ўстанавіць ягонае месцазнаходжанне.

Інфармацыю, якая можа дапамагчы знайсці Руслана, можна паведаміць Анастасіі па польскім нумары +48 731 956 318.

Штодзень

Слайдар пастоў