У верасні ў Беларусь прыбылі амаль 9 тысяч грамадзян Украіны

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэта, у верасні 2025 года ў Беларусь уехалі 8 858 грамадзян Украіны.

З іх:

  • праз украінска-беларускую мяжу — 10 чалавек,
  • транзітам праз Польшчу — 4 728,
  • праз Літву — 3 319,
  • праз Латвію — 801.

Архіўнае фота / ілюстрацыя на тэму “мяжа”: https://tomin.by/

З пачатку 2025 года колькасць украінцаў, што перасеклі мяжу Беларусі, дасягнула 87 968 чалавек. Большасць трапіла праз Польшчу — 68 108, таксама зафіксаваныя перасячэнні праз Літву (17 901), Латвію (1 903) і непасрэдна з Украіны (56).

Праваабаронцы нагадваюць: перабыванне ў Беларусі можа быць небяспечным для грамадзян Украіны. Краіна падтрымлівае ваенныя дзеянні Расіі супраць Украіны, а яе спецслужбы маюць доступ да асабістых дадзеных прыезджых. Таму ўкраінцам, якія трапляюць у Беларусь, варта ўлічваць рызыкі і небяспеку для ўласнай бяспекі.

Штодзень

Слайдар пастоў