Перакрытая плошча Леніна і ўзмоцнены рэжым работы міліцыі, медыкаў і камунальнікаў: Што абяцаюць улады Гомелю ў навагоднюю ноч

Месца святкаванняў традыцыйна абнеслі плотам, міліцыянты даглядаюць усіх, хто хоча ўдзельнічаць, з металадэтэктарамі. Не прапускаюць унутр не толькі людзей «пад шафэ», але і тых, хто будзе з вялікімі сумкамі, з напоямі ў шкляных бутэльках ці больш за паўлітра ў пластыкавых. Таксама ў чарговы раз параілі не несці з сабой зброю. Узмоцнена працуюць і медыкі. Ратаўнікі з МНС зоймецца кантролем за пажарнай бяспекай, петардамі і феерверкамі. Іх забаронена выкарыстоўваць каля ёлак і ў месцах, дзе шмат людзей.

Камунальнікам работы дадаў снегапад. Барацьбу са снегам нават абмяркоўвалі на нарадзе, быў «зроблены асобны акцэнт на расчыстцы ходнікаў».

У навагоднюю ноч таксама запусцяць дадатковыя аўтобусы і тралейбусы па шасці маршрутах.

Плошча Леніна будзе закрытая з ночы 31 снежня да 2 студзеня.

Штодзень

Слайдар пастоў