Працяглы пажар, які пачаўся пасля атакі расійскага беспілотніка ў лютым 2025 года, істотна пашкодзіў вонкавую абшыўку саркафага чацвёртага блоку ЧАЭС герметычнасць асноўнай мембраны саркафага, паведамляюць у адміністрацыі Чарнобыльскай АЭС.

Сярод іншых наступстваў, важных у тым ліку для Гомельскай вобласці, праз пашкоджанне мембраны «парушаныя праектныя патрабаванні да герметычнасці асноўнай ахоўнай канструкцыі і функцыі бар’ера, які перашкаджае распаўсюджванню радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе».
У выніку цяпер немагчыма кіраваць паветрам у саркафагу, а таксама цяпер унутр бяспечнага канфайнмента могуць трапляць дождж і снег.
З лютага іншых інцыдэнтаў не было. З добрых навінаў – узровень радыяцыі на прамысловай пляцоўцы Чарнобыльскай станцыі застаецца стабільным і ў межах нормы.
Сёння на ЧАЭС пастаянна знаходзяцца два прадстаўнікі МАГАТЭ, якія манітораць стан радыяцыйнай бяспекі аб’ектаў станцыі.
5 снежня Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) апублікавала вынікі ўсебаковай ацэнкі саркафага ЧАЭС, які быў пашкоджаны ў лютым мінулага года з-за атакі расійскага дрона. Стала вядома, што саркафаг страціў асноўныя абарончыя функцыі. У арганізацыі лічаць, што для доўгатэрміновай бяспекі неабходна цалкам аднавіць канструкцыю. Рамонтам плануе заняцца Украіна.
Фота: Фота: dsns.gov.ua