Гомельцы адбіваюцца ад машкары адламанымі галінкамі, на дзяржТБ нагадваюць, што за гэта можна атрымаць штраф да 1200 рублёў

Інфармацыя пра буйныя штрафы за паламаныя галіны дрэваў і кустоў упершыню з’явілася ў сувязі з квітненнем бэзу. Цяпер актуалізавалася праз сезон машкары.Відэа з «танцуючымі людзьмі», якія адбіваюцца ад насякомых адламанымі галінкамі, патрапіла ў Цік-Ток і такім чынам прыцягнула ўвагу дзяржпрапаганды.

Падобныя захады падтрымалі і ў аддзеле гомельскага аблвыканкаму прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яго начальнік Міхаіл Шалупаеў кажа, што яны «як эколагі» выступаюць «катэгарычна супраць нанясення пашкоджанняў аб’ектам расліннага свету» і нагадаў пра штрафы.

Узамен на рэгіянальным тэлебачанні заклікаюць прымяняць рэпеленты або народныя сродкі і не чапаць расліннасць.

Хоць там і паказалі людзей, якія ўжо адламалі галінкі, пакуль размовы пра заведзеныя адміністрацыйныя справы, гледзячы па ўсім, не ідзе.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць