Каля 35% грамадскага транспарту ў Гомелі – старэйшыя за 10 год, і тут ёсць нюансы

Патрыятычны аўтобус Атаманчука. Фота: "Гомельскія ведамасці"

Гарадскія ўлады заяўляюць пра намер дасягнуць таго, каб у горадзе грамадскі транспарт быў не старэйшы за 15 год. Гэта значыць, што цяпер гэта не так і названыя 35% могуць мець і 30 год стажу працы на лініях. Акрамя таго, па ўсіх нарматывах такі транспарт даўно павінны быў быць адпраўлены на пенсію.

Гэтыя пытанні абмеркавалі на брыфінгу ў гарвыканкаме. Першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гомельаблаўтатранс» Андрэй Мацукоў распавёў пра планы набыцця ў гэтым годзе 100 тралейбусаў і аўтобусаў.

А заадно і прызнаўся 35% грамадскага транспарту ў Гомелі адслужылі свой час: “Тэрмін службы аўтобуса і тралейбуса — 10 гадоў… Цяпер у аўтапарку прадпрыемства каля 35 працэнтаў машын старэйшых за 10 гадоў. На сённяшні дзень задача — пакінуць на лініях толькі транспарт не старэйшы за 15 гадоў”.

Атрымліваецца, што і надалей гарадскія ўлады не плануюць пакідать на лініях толькі актуальныя і сучасныя мадэлі.

З добрых навінаў, усё ж абнаўляцца парк будзе: на вобласць у гэтым годзе закупаюць 156 аўтобусаў, 100 з іх застануцца ў Гомелі. Паступленне тралейбусаў не такое маштабнае: усяго 15. У транспарце будуць кандыцыянеры, яны з нізкай пасадкай, больш камфотныя ўмовы работы для кіроўцаў.

У гэтым жа годзе ўлады абяцаюць нарэшце завезці ў горадзе электронны праязны. Цяжка нават палічыць, на колькі год у гэтым сэнсе Гомель адстае ад Мінска, дзе гэтай магчымасць ёсць ужо амаль 10 год.

Валідатары ў аўтобусах і тралейбусах у абласным цэнтры абяцаюць пад канец 2026 года, прычым можна будзе плаціць не толькі транспартнай карткай, але і банкаўскай. Дакупаць квіткі можна будзе не толькі ў кіёсках, але і ў аўтаматах на вуліцы, а таксама праз АРЫП.

Каштаваць праект будзе больш 10 млн рублёў. Цяпер улады шукаюць рэалізатара. Аматары старых рашэнняў як і раней змогуць карыстацца папяровымі талонамі.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя