Гарадскія ўлады абяцаюць дамбу каля раёна Манастырок – яго рэгулярна топіць пад час паводкі

Супрацьпаводкавая дамба ў 1700 метраў будзе абараняць каля 2.500 человек. Яна пройдзе ад чыгуначнага моста да Любенскага возера.

У межах узвядзення дамбы абяцаюць пабудаваць

– падпорную сцяну вышынёй у тры метры;

– гідравузел з насоснымі станцыямі.

– само Любінскае возера стане басейнам для вады пры паводцы, для пераліву з’явіцца спецыяльная труба.

Дамба каля возера будзе вышынёй у 4,5 метры, па ёй зможа ездзіць службовы транспарт.

“Будаўніцтва гэтай дамбы дапаможа ў будучыні пры чарговай вясенняй паводцы ўтрымліваць узровень вады, каб насельніцтва не апынулася ў цяжкай сітуацыі”, – абяцае старшыня абласнога Таварыства ратавання на водах Павел Новік.

Дамба павінна пачаць работу ў 2026 годзе. Больш канкрэтная дата не называецца, а дарма: улічваючы паводкі, для жыхароў мікрараёна важна, у якім месяцы з’явіцца канструкцыя.

Прыгадаем, што найбольш затапіла мікрараён вясной 2023 года. Тады вада нават пералівалася праз існую дамбу і 11 красавіка паставіла рэкорд дня за ўвесь перыяд назірання. Да таго буйное падтапленне ў Гомелі было ў 2013 годзе. Тады ў выніку разліву Сажа была цалкам затопленая набярэжная ў парку, а ў мікрараёне Манастырок дамы былі затопленыя да першых паверхаў.

Штодзень

Слайдар пастоў