Украіна адрамантуе саркафаг над чацвертым блокам ЧАЭС, які пацярпеў пасля атакі расійскага дрона

Рамонт працягнецца да канца 2026 года, заявіў DW намеснік тэхнічнага дырэктара па інфраструктуры ДП “Чарнобыльская АЭС” Сяргей Кандраценка.

Грант на гэта будзе выдзелены праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, прафінансуюць рамонт міжнародныя партнёры.

Арка бяспечнага канфайнменту (саркафага) над ЧАЭС пацярпела ад атакі расійскага дрона ў лютым 2025 года. Тады, па звестках Кандраценкі, згарэла гідраізаляцыя і была пашкоджаная мембрана, якая забяспечвала герметычнасць вонкавай абалонкі аркі. Акрамя таго, каб патушыць пажар, выратавальнікі зрабілі ў вонкавай абалонцы саркафага 130 адтулін агульнай плошчай каля 130 квадратных метраў.

5 снежня Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) апублікавала вынікі ўсебаковай ацэнкі саркафага ЧАЭС, які быў пашкоджаны ў лютым гэтага года з-за атакі расійскага дрона. Стала вядома, што саркафаг страціў асноўныя абарончыя функцыі. У арганізацыі лічаць, што для доўгатэрміновай бяспекі неабходна цалкам аднавіць канструкцыюы.

Штодзень
Фота: dsns.gov.ua

Слайдар пастоў