Гамяльчанка передала Веткаўскаму музею сямейную ікону

“Сябры, хочам з вамі падзяліцца радасцю! Глядзіце, якую ўчора ікону наш музей атрымаў у падарунак!” – напісана на старонцы ў сацсетках Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Ф.Р. Шклярава.

Фота: Веткаўскі музей

Там жа размешчаны фотаздымак той самай іконы і відэа, на якім яе ўладальніца – спадарыня Алена — распавядае, што ёй гэты абраз перайшоў у спадчыну ад бабулі Кастылёвай Надзеі з вёскі Радуль Чарнігаўскай вобласці.

На пытанне аб тым, чаму жанчына вырашыла падарыць ікону менавіта Веткаўскаму музею, яна патлумачыла, што аднойчы краязнаўчы матэрыял пра яе ўкраінскую веску рабіў гомелец Саша Нікіцін – мясцовы музейшчык і экскурсавод. Жанчыне так імпануе, што і як ён робіць, што яна вырашыла даверыць ікону беларускаму музею, з якім ён працуе.

“Гэта для нас вельмі значны падарунак яшчэ і таму, што мы збіраем у тым ліку іконы, ківоты, фотаздымкі ды й любыя рэчы з той мясцовасці. Веткаўскі музей з дня свайго заснавання даследуе гісторыю роду радульскага майстра-ківотніка Пятра Кастылёва”, – паведамілі музейшчыкі.

У хуткім часе ікону чакае рэстаўрацыя, пасля чаго яна стане часткай выставачнага фонду Веткаўскага музея.

Штодзень 

 

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць