Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі расійскі «Букварь» і «Рускія народныя казкі»

Гаворка ідзе пра кнігі, якія выпусціла расійская фірма «Сімбат».

Па звестках беларускай дзяржструктуры, шэраг кніг для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.

Куды актыўней за расійскія ў Беларусі забараняюць беларускія творы і кнігі, якія ўлады абвяшчаюць «экстрэмісцкімі». Так, у кастрычніку прызналі экстрэмізмам кнігу Вацлава Ластоўскага, раней кліп Ляпісаў на верш Янкі Купалы «Не быць скотам» і зборнік твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць