Дык які рэжым усё-такі?

Гомельскія праўладныя каналы сцвярджаюць, што рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ёсць. І вельмі даўно.

Пакуль у Мінску не могуць вызначыцца, ёсць альбо няма рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі, гомельскія праўладныя каналы запэўніваюць, што такі рэжым ёсць. Але ён не датычыць цывільных, а толькі вайскоўцаў.

Спачатку пра ўвядзенне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі распавёў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв’ю расейскай газеце “Ізвестія”. Потым КДБ заявіў, што такі рэжым у Беларусь не ўводзілі. А Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі.

А гомельскія праўладныя каналы за рэспубліканскімі ўладамі, відаць, не паспяваюць. Яны напісалі, што контртэрарыстычная аперацыя праводзіцца даўно ў межах некалькіх рэгіёнаў і ў межах вучэнняў. Цікава, што праўладныя каналы напішуць пазней, пасля заяваў КДБ і Лукашэнкі.

Штодзень

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны