Моўны актывіст Ігар Случак паведаміў пра тое, што ў нашым рэгіёне “рускамоўных квіткоў нарэшце зусім не засталося”.
Ігар Случак. Фота: асабісты архіў героя публікацыі
Такую выснову ён зрабіў з атрыманага адказу ад “Гомельаблаўтатранс”: “Аднаразовыя і шматразовыя білеты «Гомельаблаўтатранс» выкарыстоўваюцца на беларускай мове”.
Случак нагадаў, што “раней квіткі былі ў асноўным толькі рускамоўнымі” і падзякаваў усім, “хто далучыўся да транспартнай беларусізацыі”.
Ігар Случак – абаронца моўных правоў з Гомеля, з’яўляецца аўтарам некалькіх дапаможнікаў і кніг на тэму дыскрымінацыі роднай мовы. У канцы 2023 года ён разам з дзецьмі апынуўся ў вымушанай эміграцыі.