Ціск на сям’ю афіцэра запасу Аляксандра Пануцы

Аляксандр Пануца, афіцэр запасу з Гомеля, паведаміў пра новыя выпадкі ціску на сваіх блізкіх.

Аляксандр Пануца на акцыі салідарнасці з Украінай

“Прыходзілі да маіх бацькоў — вельмі цікавіліся, ці не з’яўляўся я. Крыху пазней іншыя “хлопцы” былі ў маёй цешчы. Днём раней яны заходзілі ў маю кватэру: ключом адчынілі дзверы і былі як у сябе дома. Калісьці я пакідаў дублікаты ключэй у пазаведамаснай ахове, кватэра была пад іх “аховай”. Бязмежжа якое! Што адбываецца — не разумею. Ходзяць як да сябе дадому. Суседзям сказалі: аператыўныя мерапрыемствы, ператрус. Хай гэта будзе публічна. Няхай ведаюць, што мы ведаем пра іх злачынствы…”, – распавядае Аляксандр.

Аляксандр Пануца — афіцэр запасу, які ў лютым 2022 года звярнуўся з рэзанансным відэазваротам да беларускіх вайскоўцаў. Яго выступ убачылі тысячы людзей. У верасні 2022 года Пануцу пазбавілі вайсковага звання разам з дзясяткамі іншых афіцэраў, якія не падтрымалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Праз пераслед ён быў вымушаны з’ехаць за мяжу.

 

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць