Аляксандр Пануца, афіцэр запасу з Гомеля, паведаміў пра новыя выпадкі ціску на сваіх блізкіх.

Аляксандр Пануца на акцыі салідарнасці з Украінай
“Прыходзілі да маіх бацькоў — вельмі цікавіліся, ці не з’яўляўся я. Крыху пазней іншыя “хлопцы” былі ў маёй цешчы. Днём раней яны заходзілі ў маю кватэру: ключом адчынілі дзверы і былі як у сябе дома. Калісьці я пакідаў дублікаты ключэй у пазаведамаснай ахове, кватэра была пад іх “аховай”. Бязмежжа якое! Што адбываецца — не разумею. Ходзяць як да сябе дадому. Суседзям сказалі: аператыўныя мерапрыемствы, ператрус. Хай гэта будзе публічна. Няхай ведаюць, што мы ведаем пра іх злачынствы…”, – распавядае Аляксандр.
Аляксандр Пануца — афіцэр запасу, які ў лютым 2022 года звярнуўся з рэзанансным відэазваротам да беларускіх вайскоўцаў. Яго выступ убачылі тысячы людзей. У верасні 2022 года Пануцу пазбавілі вайсковага звання разам з дзясяткамі іншых афіцэраў, якія не падтрымалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Праз пераслед ён быў вымушаны з’ехаць за мяжу.