Ці ведалі вы, што першы сцэнічны поспех Леаніда Уцёсава адбыўся ў Гомелі?

У 1917 годзе ў Гомелі праходзіў конкурс куплетыстаў. Яго пераможцам стаў тады яшчэ нікому не вядомы Леанід Уцёсаў.

Малады Уцёсаў. Фота: radiojazzfm.ru

У якасці ўзнагароды ў конкурсе малады выканаўца тады атрымаў залаты партабак, які ў дні “спаборніцтваў” быў выстаўлены для ўсеагульнага агляду ў вітрыне Гомельскай гасцініцы “Савой” (сёння на гэтым месцы стаіць наш стары ўнівермаг). Круглыя суткі гэтую вітрыну ахоўвалі паліцыянты. Пасля перамогі ў конкурсе Леанід Уцёсаў адправіўся ў Маскву і пачаў свой яскравы творчы шлях.
А на наступны год зноў вярнуўся Гомель. Гэтым разам яго сюды ўжо запрасілі для падрыхтоўкі праграмы адкрыцця рэстарацыі “Кажан” (“Летучая мышь”). І гэтым разам Гомель падарыў Уцёсаву знаёмства з журналістам і пісьменнікам Аркадзем Аверчанкам. Так атрымалася, што для апошняга ў той самай гасцініцы “Савой” не хапіла месца. І тады Уцёсаў запрасіў Аверчанку пажыць у сваім пакоі. На памяць пісьменнік падарыў Уцёсаву свой партрэт з надпісам: “Таленавітаму Уцёсаву з удзячнасцю за цёплы, ласкавы прыём і вечаровыя песні. Аркадзь Аверчанка.

Штодзень  

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны