10 км для Ларысы Шчыраковай

Незалежная журналістка Таццяна Бублікава прапанавала незвычайны фармат акцыі салідарнасці з Ларысай Шчыраковай — праз бег. І заклікае далучацца неабыякавых людзей, каб салідарнасць была заўважнай

Таццяна Бублікава

У маёй калегі і зямлячкі Ларысы Шчыраковай 27/07/2024 судовы працэс. Палітычна матываванае абвінавачванне высунуў рэжым Лукашэнкі. Нібыта дыскрэдытацыя РБ. І Ларысе я прысвячаю 10 км бегу па спёцы. 10 км — гэта 700 калорый энергіі, якая, веру, па чалавечых вайфаях дойдзе да палітзняволенай калегі, якая натхняе мяне пераадольваць бяссілле і страх, станавіцца мацнейшай. Такі энергаабмен”, — напісала ў сваіх сацыяльных сетках Таццяна.

Журналістка прапаноўвае ўсім ахвотным далучацца: “Калі падабаецца ідэя рабіць бачнай салідарнасць праз бег — далучайцеся да групы на Runtastic (QR-лінк ніжэй).”

Штодзень

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны