Чаму варта адмовіцца ад пабелу дрэваў

Выходныя для шматлікіх беларусаў – час актыўнай працы на лецішчы, у тым ліку і пабелу дрэў. Чаму гэта практыка лічыцца састарэлай, і якую шкоду можа нанесці, вывучаў “Штодзень”.

Ілюстрацыйнае фота

Пабел дрэў (а да таго ж слупоў, бровак і інш.) у савецкія часы быў шырока распаўсюджаны і як дэкор, і як санітарная працэдура. Каноны прыгажосці, збольшага, на шчасце, змяніліся, але ўпэўненасць у тым, што пабел дрэў прынясе карысць расліне, яшчэ актыўна бытуе і сёння. Пры гэтым істотных навуковых пацвярджэнняў гэтаму няма. Адзінае, у чым сапраўды дапаможа пабел, гэта абарона маладых дрэў ад сонечных апёкаў. Але для гэтай меты ёсць лепшыя сродкі, без негатыўных пабочных эфектаў, якія мае пабел. Вось асноўныя з іх.

Сумесі для пабелу па складніках нярэдка ўжо зусім не тыя, што былі яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму. Хімічныя дадаткі могуць забрудзіць глебу, ваду, паветра і нанесці шкоду як раслінам, так і чалавеку.

Газаабмен дрэва з паветрам ідзе ў тым ліку і праз кару. Калі пакрыць яе пабелам, пранікальнасць пагоршыцца. Абмен карысных рэчываў парушаецца, дрэва слабне, каранёвыя сістэма можа пачаць адміраць.

Павышэнне кіслотнасці кары таксама становіцца чыннікам яе разбурэння.

Такім чынам, дзеля барацьбы са шкоднікамі лепей выкарыстоўваць арганічныя ўгнаенні, мульчыраванне і іншыя бяспечныя сродкі і тэхналогіі.

Штодзень

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны