Абвешчаны збор сродкаў на падтрымку музыкаў TOR BAND і іх сем’яў

by ZB

Дабрачынны фонд BySOL звярнуўся да беларусаў з заклікам аказаць фінансавую дапамогу рэпрэсаваным музыкам з папулярнага гурта. Арганізатары збору маюць намер сабраць 9 тыс. еўра – па 3 тыс. сем’ям трох выканаўцаў Дзмітрыя Галавача, Яўгена Бурло і Андрэя Ярэмчыка. За няпоўныя суткі з моманту абвяшчэння акцыі ўдалося сабраць амаль 8 тыс. еўра. “Грошы пойдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем’яў…”, – пішуць прадстаўнікі фонду.

Аўтараў пратэстовых хітоў затрымалі ў кастрычніку 2022 года. У студзені 2023 года стала вядома, што гурт Tor Band прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, і ў дачыненні да яго ўдзельнікаў была заведзеная крымінальная справа. 31 кастрычніка 2023 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў удзельнікаў групы да тэрмінаў ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Таксама кожнаму музыку прысудзілі штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). За час знаходжання ў СІЗА бубнач Яўген Бурло атрымаў 3 групу інваліднасці. Ён мае патрэбу ў аперацыі на тазасцегнавым суставе. У музыкаў таксама канфіскавалі тэхніку і музычныя інструменты.

Падтрымаць музыкаў можна ТУТ.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png